Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і расейскія спартоўцы змогуць удзельнічаць у Паралімпійскіх гульнях-2024 у Францыі


Сустрэча паралімпійскай зборнай Беларусі са спаборніцтваў у Паўднёвай Карэі ў сакавіку 2018 году, архіўнае фота
Сустрэча паралімпійскай зборнай Беларусі са спаборніцтваў у Паўднёвай Карэі ў сакавіку 2018 году, архіўнае фота

Пасьля ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году паралімпійцаў Беларусі і Расеі адхілілі ад удзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пэкіне ў сакавіку 2022 году.

Большасьць чальцоў Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) прагаласавалі за скасаваньне поўнай забароны на ўдзел беларускіх і расейскіх спартоўцаў у Паралімпійскіх гульнях, якія адбудуцца ў Францыі ў 2024 годзе.

Як паведаміла агенцтва AFP, увечары 29 верасьня МПК вырашыць, на якіх умовах яны змогуць удзельнічаць — выходзіць на спартовыя пляцоўкі пад нацыянальнымі альбо алімпійскім сьцягам.

Пасьля ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году, якое падтрымаў Аляксандар Лукашэнка, МПК забараніў расейскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у спаборніцтвах, а таксама прыпыніў дзейнасьць Паралімпійскіх камітэтаў абедзьвюх краін.

У выніку паралімпійцаў Беларусі і Расеі адхілілі ад удзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пэкіне ў сакавіку 2022 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG