Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі зьявіцца помнік ахвярам генацыду


Помнік у Гомлі
Помнік у Гомлі

У Гомлі зьявіцца памятны знак ахвярам генацыду беларускага народу, піша партал «Зеркало».

Дзяржаўны партал «Гомельская правда» паведаміў, што месца для ўсталяваньня скульптуры выносілі на грамадзкае абмеркаваньне. Як адзначае гомельскае выданьне «Флагшток» , абмеркаваньнем вырашылі палічыць апытаньне з двума варыянтамі ў тэлеграм-канале кіраўніка Гомельскага гарвыканкаму Ўладзімера Прывалава.

«Дарэчы, месца для ўсталяваньня скульптуры выносілі на грамадзкае абмеркаваньне, у якім узялі ўдзел больш за 1200 чалавек. Першапачаткова вызначылі два варыянты — абодва ў раёне плошчы Паўстаньня. Большая частка тых, хто прагаласаваў, аддала перавагу сквэру за танкам», — паведамляе «Гомельская правда».

Грамадзкае абмеркаваньне — гэта афіцыйная працэдура, парадак якой вызначаны заканадаўствам. Але прапагандысты назвалі гэтым тэрмінам звычайнае апытаньне, якое ў сваім тэлеграм-канале правёў старшыня Гомельскага гарвыканкаму Прывалаў, адзначае «Флагшток».

На «абмеркаваньне» выносіліся толькі два варыянты адказу, без візуалізацыяў. Што да праекту рэканструкцыі сквэра, у якім усталююць помнік, ён таксама не выносіўся на грамадзкае абмеркаваньне, піша «Флагшток». І, мяркуючы па інфармацыі газэты, чыноўнікі плянуюць пазьбегнуць афіцыйнай працэдуры.

На сайце гарвыканкаму няма ніякіх грамадзкіх абмеркаваньняў, зьвязаных з памяцьцю аб ахвярах Другой сусьветнай вайны.

Праект рэканструкцыі сквэра распрацоўваў інстытут «Гомельграмадзянпраект». Кошт чыноўнікі не паведамляюць. Аднак вядома, што толькі на рэканструкцыю цеплатрасы, якая будзе праходзіць праз плошчу Паўстаньня, будзе затрачана больш за 127 тысяч рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG