Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія школьнікі павіншавалі беларускага палітвязьня Бяляцкага з днём народзінаў. ФОТА


У Віленскай прагімназіі імя Сымона Даўкантаса ў дзень народзінаў Алеся Бяляцкага 25 верасьня прайшла акцыя зь мясцовым школьнікамі
У Віленскай прагімназіі імя Сымона Даўкантаса ў дзень народзінаў Алеся Бяляцкага 25 верасьня прайшла акцыя зь мясцовым школьнікамі

У Віленскай прагімназіі імя Сымона Даўкантаса ў дзень народзінаў Алеся Бяляцкага прайшла сустрэча дыпляматаў і праваабаронцаў са школьнікамі.

Яе правяло Міністэрства замежных справаў Літвы пры падтрымцы Праваабарочага цэнтру «Вясна». На будынку гэтай прагімназіі раней стварылі фрэску з выявай Алеся Бяляцкага. Сёньня зьняволенаму ляўрэату нобэлеўскай прэміі міру споўніўся 61 год.

Чаму для літоўскіх школьнікаў важна ведаць пра Алеся Бяляцкага і сытуацыю ў Беларусі, расказала амбасадарка па асаблівых даручэньнях Аста Андрыяўскене, яе цытуе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Аста Андрыяўскене падчас сустрэчы ў віленскай гімназіі, 25 верасьня 2023
Аста Андрыяўскене падчас сустрэчы ў віленскай гімназіі, 25 верасьня 2023

«Літва — гэта краіна свабоды. Мы самі мелі вельмі складаны і няпросты шлях да аднаўленьня незалежнасьці, да барацьбы за свабоду. Таму я думаю, мы лепш за каго-небудзь разумеем сытуацыю ў Беларусі. І я думаю, што мы таксама зацікаўленыя ня менш, чым людзі ў Беларусі, у тым, каб у нас па суседзтве была свабодная, незалежная, надзейная краіна. Гэта наш інтарэс таксама. Дзеці гэта добра разумеюць», — адзначыла амбасадарка.

Падчас сустрэчы ў віленскай гімназіі, 25 верасьня 2023
Падчас сустрэчы ў віленскай гімназіі, 25 верасьня 2023

Аташэ па стратэгічнай камунікацыі Юліус Мітэ зьвярнуў увагу дзяцей на тое, што Беларусь знаходзіцца зусім блізка ад Літвы:

«Да мяжы ўсяго 30 кілямэтраў, і ў Беларусі ў зьняволеньні ёсьць і падлеткі, за тое, што змагаліся за дэмакратыю, за правы чалавека. Таму для нас мае надзвычайнае значэньне дапамагаць і падтрымліваць, наколькі гэта магчыма», — расказаў Юліус Мітэ.

Юліус Мітэ падчас сустрэчы ў віленскай гімназіі, 25 верасьня 2023
Юліус Мітэ падчас сустрэчы ў віленскай гімназіі, 25 верасьня 2023

Напрыканцы дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне з пытаньнямі пра Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Алеся Бяляцкага. Таксама дзецям было прапанавана напісаць ліст з пажаданьнямі Алесю Бяляцкаму на адным вялікім аркушы.

«Алесь, на сьцяне нашай школы ёсьць Ваш партрэт, і я гэтым вельмі ганаруся», — напісаў адзін з вучняў прагімназіі.

Падчас сустрэчы ў віленскай гімназіі, 25 верасьня 2023
Падчас сустрэчы ў віленскай гімназіі, 25 верасьня 2023

«Дзеці казалі, што ім было вельмі цікава, і я глядзела, што яны пісалі і малявалі: гэта і сьнегавік з чырвоным шалікам, і памідоры са сьмятанай — значыць яны пачулі тое, што было расказана, і гэта адбівалася ў гэтых малюнках і пажаданьнях, — падзялілася Аста Андрыяўскене. — Вельмі многія зычылі свабоды. Тое, што яны адчуваюць салідарнасьць з тымі людзьмі, якія цяпер у турмах у Беларусі, — гэта вельмі важна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG