Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку Бяляцкага, Лабковіча і Стэфановіча, якія ўжо 700 дзён у няволі. ФОТА


Акцыя ў падтрымку зьняволеных праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча. Вільня, 14 чэрвеня 2023
Акцыя ў падтрымку зьняволеных праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча. Вільня, 14 чэрвеня 2023

Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча перавялі ў калёніі.

У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку зьняволеных праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча, якіх арыштавалі 700 дзён таму.

Акцыя ў падтрымку зьняволеных праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча. Вільня, 14 чэрвеня 2023
Акцыя ў падтрымку зьняволеных праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча. Вільня, 14 чэрвеня 2023

14 чэрвеня акцыя салідарнасьці адбылася каля муралу з выявай Алеся Бяляцкага ў Вільні, насупраць амбасады Беларусі ў Літве. Яе арганізавала Міжнародная сетка Дамоў правоў чалавека.

Акцыя ў падтрымку зьняволеных праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча. Вільня, 14 чэрвеня 2023
Акцыя ў падтрымку зьняволеных праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча. Вільня, 14 чэрвеня 2023

14 ліпеня 2021 году да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі зь ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

3 сакавіка судзьдзя Марына Запасьнік прысудзіла вясноўцам вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калёніі, Валянціну — 9 гадоў калёніі, Алесю — 10 гадоў калёніі. Праваабаронцы не прызналі віны ні па адным артыкуле. Іх ужо накіравалі ў калёніі.

Іх адрасы:

  • ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.
  • ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу.
  • ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводзкая, 8, Уладзімеру Мікалаевічу Лабковічу.

За кратамі таксама застаюцца каардынатарка валянтэрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскай філіі арганізацыі Леанід Судаленка і валянтэр Андрэй Чапюк.

Перасьлед Праваабарончага цэнтру «Вясна»

Па стане на 3 сакавіка 2024 году, за кратамі знаходзяцца 5 праваабаронцаў «Вясны».

  • Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021. Падчас ягонага зьняволеньня, 7 кастрычініка 2022 году, Алесю Бяляцкаму была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 10 гадоў калёніі. Бяляцкага прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
  • Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзыдэнт FIDH, затрыманы 14 ліпеня 2021-га. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 9 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
  • Уладзімер Лабковіч, юрыст «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021 г. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
  • Марфа Рабкова, праваабаронца «Вясны», затрыманая 17 верасьня 2020 году. Ёй прысудзілі 15 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 даляраў) паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці»), ч. 3 арт. 130 («распальваньне сацыяльнай варожасьці да ўлады») і ч. 2 арт. 285 КК («ўдзел у злачыннай арганізацыі»). 28 лютага 2023 году Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйную скаргу ў справе Рабковай. Тэрмін зьняволеньня скарацілі на тры месяцы.
  • Андрэй Чапюк, валянтэр «Вясны» зь Менску, затрыманы 2 кастрычніка 2020-га. Яго абвінавачвацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Чапюка асудзілі на 6 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пакаралі штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў);
  • Леанід Судаленка, дырэктар гомельскага аддзяленьня «Вясны», затрыманы 18 студзеня 2021-га. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках яго пакаралі на 3 гады зьняволеньня.


Выйшла на волю:

  • Тацьцяна Ласіца, валянтэрка «Вясны» з Гомля, затрыманая 21 студзеня 2021. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках за кратамі прабыла 1 год і 8 месяцаў. Праваабаронца не адбыла ўвесь тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG