Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшаў палітвязень Сыман Канцэвіч, якога асудзілі за падзеі 10 жніўня 2020-га ў Берасьці


Падчас пратэстаў у Берасьці 10 жніўня 2020 года
Падчас пратэстаў у Берасьці 10 жніўня 2020 года

Як паведамляе «Берасьцейская Вясна», стала вядома, што 21 верасьня выйшаў на волю 25-гадовы палітвязень Сыман Канцэвіч.

Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасьці 10 жніўня 2020 года. Пазьней абвінавацілі ў масавых беспарадках.

У красавіку 2021 года суд у Берасьці асудзіў яго на 3 гады 6 месяцаў калёніі. Судзьдзя Андрэй Грушко асудзіў тады 11 палітвязьняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калёніі, дваіх няпоўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калёніі. Пракуроры — Аляксандар Бацюшка, Андрэй Манько.

Свой тэрмін Сыман Канцэвіч адбываў у магілёўскай калёніі № 15.

Па гэтай жа справе быў асуджаны да 4 гадоў калёніі і яго родны брат Філіп Канцэвіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG