22 траўня суд Віцебскага раёну прысудзіў 2 гады калёніі былому супрацоўніку калёніі № 3 «Віцьба» старшаму лейтэнанту Аляксею Баравому, які прадаў асуджанаму мабільны тэлефон, за перавышэньне паўнамоцтваў (частка 2 артыкула 426 КК).
У ліпені 2022 году Баравы прадаў асуджанаму Руцкаму мабільны тэлефон за 1150 рублёў, каб той зарабляў на інтэрнэт-біржы. Зьняволены праз маці іншага вязьня перавёў грошы на картку дзяўчыны інспэктара.
20 ліпеня супрацоўнік калёніі зьняў грошы ў банкамаце. За 380 рублёў ён купіў тэлефон Xiaomi Redmi Note 9Pro, а 540 рублёў пакінуў сабе, яшчэ на 230 рублёў набыў спартовае харчаваньне для іншага асуджанага.
Тэлефон зь sim-картай і харчаваньне, як пазьней высьветлілася, ён перадаў зьняволенаму ў бытавым пакоі калёніі.
Неўзабаве тэлефон сканфіскавалі.
Суд пакараў былога супрацоўніка калёніі трыма гадамі калёніі, з улікам амністыі прысуд зьменшылі на год.