Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Ганчара і Красоўскага


Акцыя памяці Ганчара і Красоўскага, 2012 год
Акцыя памяці Ганчара і Красоўскага, 2012 год

Падзеі 16 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

16 верасьня 1999 году зьніклі бязь вестак беларускі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Пазьней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданьне, знайшлі аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.

16 верасьня адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слою. Гэты дзень быў заснаваны Генэральнай асамблеяй ААН у 1994 годзе.

Гэты дзень у гісторыі

1810 — Мэксыка абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1908 — заснаваная амэрыканская кампанія General Motors, якая была найбуйнейшым вытворцам аўтамабіляў у сьвеце да 2007 году, калі гэты тытул забрала ў яе японская Toyota.

1963 — узьнікла фэдэратыўная дзяржава Малайзія.

1982 — лібанскія хрысьціянскія фалянгісты ўчынілі разьню ў лягерах палестынскіх уцекачоў Сабра і Шатыла ў Заходнім Бэйруце. Паводле розных ацэнак, загінулі ад 700 да 3500 чалавек.

2020 Паўла Латушку і Ігара Ляшчэню пазбавілі дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла «ў сувязі з учынкамі, якія няславяць дзяржаўную (дыпляматычную) службу».

У гэты дзень нарадзіліся

1859Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Браніслаў Эпімах-Шыпіла

1891 Антон Баліцкі, дзяржаўны дзеяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1909 Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. У 1931 скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927. У студзені 1933 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі, сасланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Паўторна арыштаваны 5 кастрычніка 1937 і ў той самы дзень расстраляны. У 1974 выйшаў яго зборнік апавяданьняў і аповесьцяў «Ні госьць ні гаспадар».

1937Барыс Луцэнка, тэатральны рэжысэр


1937 Аляксандар Мядзьведзь, дужаньнік вольнага стылю, трохразовы алімпійскі чэмпіён.

1938Віктар Дашук, беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст.

1946 Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт і публіцыст

Паэт Сяргей Законьнікаў
Паэт Сяргей Законьнікаў

У памяці

1744 Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1940Сяргей Паўловіч, багаслоў і перакладчык.

1965 — у Берасьці трагічна загінуў Адам Трыпус, дзеяч БНР. Ён быў знойдзены на вуліцы ў выніку пабіцьця невядомымі пры нявысьветленых абставінах. У пасьведчаньні аб сьмерці прычынай сьмерці быў пазначаны «гіпэртанічны крыз».

1973Віктар Хара, чылійскі бард і настаўнік, забіты падчас перавароту Аўгуста Піначэта ў Сант’яга на стадыёне «Чылі», ператвораным у канцлягер.

2017Юлія Андрусышына, маці беларускага сьпевака і журналіста Багдана Андрусышына (Данчыка).

Данчык (Багдан Андрусышын) і ягоная маці Юлія на яе 85-годзьдзе, 19 чэрвеня 2017 году
Данчык (Багдан Андрусышын) і ягоная маці Юлія на яе 85-годзьдзе, 19 чэрвеня 2017 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG