Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі: «Людзі, што самае страшнае, пачынаюць сумнявацца»


Ігар Сергеенка
Ігар Сергеенка

У Акадэміі навук у Менску ўлады арганізавалі вялікую канфэрэнцыю з удзелам прапагандыстаў, ідэолягаў і чыноўнікаў, прысьвечаную дзяржаўнай палітыцы ў сфэры гісторыі, паведамляе sb.by.

У мерапрыемстве бяруць удзел больш за 300 чалавек. Адкрываў яго кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, былы першы намесьнік старшыні КДБ. Ён заявіў, што тэма сустрэчы невыпадковая. Паводле яго, гісторыю Беларусі старанна вывучаюць за мяжой і перапісваюць у інтарэсах палітыкі іншых дзяржаў». Гэта робіцца, на яго думку, з мэтай дыскрэдытацыі «нашай гераічнага мінуўшчыны».

Самым відавочным прыкладам ён назваў хатынскую і іншыя такія трагедыі. Сергеенка заявіў, што беларусам «узмоцнена спрабавалі навязаць, што менавіта партызанскі супраціў стаў прычынай зьверстваў фашыстаў».

«З герояў стваралі вобраз вінаватых у бедах насельніцтва. Гэтая сфабрыкаваная тэза шчыра абурае і абражае беларусаў, народ, які найбольш пацярпеў ад агрэсіі. І гэта толькі адзін з сотняў такіх прыкладаў маніпуляцыі гістарычным мінулым. Праблема ў тым, што ўся гэтая інфармацыя знаходзіцца ў адкрытым доступе. Людзі бачаць, чытаюць, абмяркоўваюць. І, што самае страшнае, пачынаюць сумнявацца», – заявіў паплечнік Лукашэнкі.

У лютым 2022 году Ігара Сергеенку прызначылі старшынём Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы. Гэты орган павінен сачыць за тым, каб гісторыя ў Беларусі выкладалася і ўшаноўвалася строга паводле ідэалягічнай лініі ўлады. Да гэтага на нарадзе ў Лукашэнкі ён заявіў, што ў навучальныя праграмы па гісторыі Беларусі неабходна ўнесьці карэктывы. Сам Лукашэнка тады абвясьціў, што «надышоў час даць адэкватную ацэнку асобным гістарычным пэрыядам», у тым ліку часам Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Сёлета ў траўні Сергеенка заявіў, што ня лічыць Кастуся Каліноўскага нацыянальным героем Беларусі, бо «на прыкладзе ягонай барацьбы за ідэю аднаўленьня польскай Рэчы Паспалітай гуляе вонкавы вораг, спрабуючы ўбіць клін паміж братэрскімі народамі, раскалоць грамадзтва ўнутры адной краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG