Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля нарады ў Лукашэнкі заявілі, што зноў скарэктуюць падручнікі гісторыі


Ілюстрацыйнае фота. Беларускія падручнікі гісторыі

У навучальныя праграмы па гісторыі Беларусі неабходна ўнесьці карэктывы, заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка па выніках нарады аб пытаньнях рэалізацыі гістарычнай палітыкі.

«Сёньня гаворка ішла і пра тое, што неабходна ўносіць пэўныя карэктывы і ў навучальныя праграмы па гісторыі. Ня толькі для школьнікаў, але і студэнтаў ВНУ. Размову вялі таксама і аб стварэньні падручніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасьці для студэнтаў ВНУ», — паведаміў Сергеенка, якога цытуе БелТА.

Пры гэтым ён сказаў, што «мы сапраўды ніколі не палітызавалі гісторыю», «гісторыю перакройваць ня трэба».

«Гісторыю трэба аб’ектыўна і праўдзіва паказваць, як я ўжо сказаў. І тыя старонкі, якія, можа, не зусім асаблівыя, і тыя старонкі гераічныя, якія нехта спрабуе сёньня штучна замаўчаць ці сказіць. Паказваць трэба ўсё», — сказаў Сяргеенка.

6 студзеня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб пытаньнях рэалізацыі гістарычнай палітыкі. Паводле Лукашэнкі, «надышоў час даць адэкватную ацэнку асобным гістарычным пэрыядам», у тым ліку часам Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

«Давайце ў падручніках па гісторыі, у замкавых і музэйных экспазыцыях так і назавем, напрыклад, пэрыяд Рэчы Паспалітай — акупацыяй беларускай зямлі палякамі, этнацыдам беларусаў. А што гэта было для нашых продкаў? Родная мова, культура, вера пад забаронай. Магнаты на сабак мянялі беларускіх сялян. Але народ выжыў і захаваў сваю самабытнасьць», — выказаўся Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG