Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве заблякуюць IP-адрасы, празь якія трансьлюецца расейская прапаганда


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускія тэлеканалы пакуль у пераліку адсутнічаюць.

Камісія па тэлевізіі і радыё Літвы (LRTK) ухваліла рашэньне аб блякаваньні 53 IP-адрасоў, празь якія дагэтуль трансьлююцца асноўныя расейскія прапагандысцкія каналы, забароненыя ў Літве.

«Гэтае рашэньне ўхвалена з улікам і адпаведна пастановам Рады Эўрапейскага Зьвязу, якія прадугледжваюць абмежавальныя захады датычна да распаўсюду дэзынфармацыі і прапаганды супраць ЭЗ і ягоных дзяржаў. Згодна зь імі, суб’ектам гаспадараньня забараняецца трансьляваць або спрыяць трансьляцыі кантэнту, прадастаўленага юрыдычнымі асобамі і арганізацыямі, уключанымі ў пералік, або іншым спосабам садзейнічаць такому вяшчаньню шляхам перадачы або распаўсюджваньня любымі спосабамі, у тым ліку праз кабэльнае і спадарожнікавае злучэньне, праз інтэрнэт і іншыя плятформы для абмену відэа», — адзначаецца ў паведамленьні камісіі.

У пераліку забароненых каналаў: Russia Today на ангельскай і гішпанскай мовах, Russia Today Вялікая Брытанія, Russia Today Нямеччына, Russia Today Францыя, Sputnik, «Россия РТР/РТР Планета», «Россия 24», TV Centre International, «НТВ Мир», «Россия 1», «РЕН ТВ» і «Первый канал».

«Паколькі забароненыя тэлепраграмы перадаюцца з дапамогай інтэрнэт-злучэньня, можна зрабіць выснову, што інтэрнэт-правайдэры спрыяюць трансьляцыі забароненых тэлепраграм. Такім чынам, яны абавязаны прыняць усе магчымыя захады для прадухіленьня доступу да кантэнту, пералічанага ў правілах», — падкрэсьлілі ў камісіі.

У пераліку адсутнічаюць беларускія тэлеканалы, хоць у сярэдзіне жніўня ў Службе рэгуляваньня сувязі Літвы заявілі аб намеры абмежаваць ня толькі расейскія, а і беларускія каналы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG