Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маск сказаў, што не ўключыў Starlink у Крыме праз санкцыі ЗША


Ілон Маск. Архіўнае фота
Ілон Маск. Архіўнае фота

Кіраўнік кампаніі SpaceX Ілон Маск сказаў, што не ўключыў сыстэму спадарожнікавага інтэрнэту Starlink у анэксаваным Крыме праз санкцыі ЗША супраць Расеі.

Відэазапіс тэхналягічнай канфэрэнцыі All-In Summit з аповедам Маска апублікавалі ў YouTube.

Па словах бізнэсоўца, Украіна не прасіла доступу ў Крыме папярэдне: просьба паступіла літаральна «пасярод ночы». SpaceX ня можа працаваць у анэксаваным Крыме, бо на паўвостраў распаўсюджваюцца санкцыі ЗША, растлумачыў Маск.

«Калі б паступіла прамое ўказаньне ўключыць сыстэму ад прэзыдэнта ЗША, я б гэта зрабіў, але такога ўказаньня не паступала», — сказаў ён.

Раней Маск зьняпраўдзіў публікацыю CNN аб тым, што SpaceX спэцыяльна адключыла Starlink у Крыме, каб ня даць Украіне напасьці летась на расейскі флёт у Севастопалі. Зьвесткі пра гэта CNN узяла са сьвежай біяграфіі Маска. Пасьля абвяржэньня выдавецтва паведаміла, што ў будучых тыражах яно прыбярэ няправільную інфармацыю.

У біяграфіі Маска таксама гаворыцца пра яго асьцярогі, што ў адказ на сур’ёзны ўдар Расея можа прымяніць ядзерную зброю. Такое ўражаньне ў Маска склалася пасьля размовы з высокапастаўленымі расейскімі чыноўнікамі, у тым ліку з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, сьцьвярджаецца ў кнізе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG