Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маск адмовіўся выдаляць твіт Мядзьведзева пра тое, што «Ўкраіна зьнікне»


Ілан Маск, архіўнае фота
Ілан Маск, архіўнае фота

Уладальнік Twitter, амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск адрэагаваў на крытыку карыстальнікаў наконт публікацыі ў сацыяльнай сетцы пасады намесьніка старшыні Савету бясьпекі Расеі, былога прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева аб тым, што «Ўкраіна зьнікне, таму што яна нікому не патрэбна».

Карыстальнікі Twitter абвінавацілі Маска ў тым, што ён «не выконвае санкцыі» ў дачыненьні да Расеі і дазваляе расейскім палітыкам карыстацца плятформай.

Уладальнік Twitter адказаў, што людзі павінны самі прымаць рашэньні на гэты конт і адмовіўся абмяжоўваць акаўнты расейскіх урадавых структур.

«Усе навіны ў пэўнай ступені зьяўляюцца прапагандай. Няхай людзі прымаюць рашэньні самастойна», — напісаў Маск, дадаўшы, што яму сказалі, што Пуцін назваў яго «ваенным злачынцам за дапамогу Ўкраіне, так што ён не зусім ягоны найлепшы сябар».

Уладзімір Пуцін такіх заяваў не рабіў.

Ілон Маск таксама адзначыў, што Twitter ня будзе «прасоўваць і абмяжоўваць» расейскія ўрадавыя акаўнты.

«Займацца цэнзурай толькі таму, што так робяць іншыя, — гэта слабы ход», — растлумачыў Маск сваю пазыцыю.

Летась у красавіку, неўзабаве пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне карпарацыя Twitter заявіла, што «ня будзе рэклямаваць або рэкамэндаваць урадавыя ўліковыя запісы, якія належаць дзяржавам, якія абмяжоўваюць доступ да свабоднай інфармацыі і ўдзельнічаюць ва ўзброеных міждзяржаўных канфліктах», адзначыўшы, што пад абмежаваньні, у прыватнасьці, падпадуць акаўнты, якія маюць дачыненьне да расейскіх уладаў.

Набываючы Twitter летась у кастрычніку, Маск заяўляў, што хоча забясьпечыць большую свабоду слова ў сацыяльнай сетцы. Апроч іншага, разблякавалі акаўнт былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа (той ім, зрэшты, не карыстаецца). Шэраг камэнтатараў і палітыкаў крытыкаваў Маска, адзначаючы, што зьмены ў палітыцы мадэрацыі гуляюць на руку дэзынфарматарам і кампаніям нянавісьці. Маск таксама выступаў з публічнымі заявамі, якія былі ўспрынятыя кіраўніцтвам Украіны і шэрагам камэнтатараў як прарасейскія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG