Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІТ-кампанія, якая перадала ўладам Беларусі сыстэму распазнаваньня асобаў, не змагла скасаваць санкцыі ЭЗ


Заснавальнік Synesis Group Аляксандар Шатроў. Архіўнае фота
Заснавальнік Synesis Group Аляксандар Шатроў. Архіўнае фота

Synesis зарэгістраваная ў расейскім інавацыйным цэнтры «Сколкава» і зьяўляецца рэзыдэнтам Парку высокіх тэхналёгій.

Суд Эўрапейскага Зьвязу адхіліў пазоў беларуска-расейскай кампаніі IT-кампаніі Synesis (зарэгістраваная ў расейскім інавацыйным цэнтры «Сколкава») і яе ўласьніка Аляксандра Шатрова аб скасаваньні санкцый, уведзеных у 2020 годзе за ўдзел у рэпрэсіях Аляксандра Лукашэнкі супраць грамадзянскай супольнасьці.

Як паведаміла Deutsche Welle, Аляксандар Шатроў і Synesis зьвярнуліся ў суд супраць Рады Эўразьвязу ў 2022 годзе.

IT-кампанія Synesis зьяўляецца рэзыдэнтам Парку высокіх тэхналёгій і зь сьнежня 2020 году знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу.

У афіцыйным журнале Эўразьвязу адзначаецца, што «Synesis перадала беларускім уладам плятформу відэаназіраньня Kipod, якая дазваляе ажыцьцяўляць пошук і аналіз відэазапісаў, а таксама выкарыстоўваць праграмнае забесьпячэньне распазнаваньня асобаў, што робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі з боку дзяржаўнага апарату Беларусі».

Раней кампанія спрабавала скасаваць санкцыі, уведзеныя з гэтай жа прычыны ўрадам Вялікай Брытаніі, аднак суд у Лёндане таксама не задаволіў іхнага пазову. Судзьдзя абгрунтаваў адмову задаволіць пазоў тым, што замежнапалітычнае ведамства не было абавязанае мець доказы дачыненьня Synesis да сачэньня за пратэстоўцамі, яму было дастаткова «абгрунтаваных падазрэньняў».

  • ТАА «Сінэзіс» — міжнародная тэхналягічная кампанія, заснаваная ў 2007 годзе ў Менску. Цяпер мае цэнтры распрацоўкі ў Менску і Маскве. Рэзыдэнт беларускага Парку высокіх тэхналёгій і расейскага інавацыйнага цэнтру «Сколкава». Спэцыялізуецца на распрацоўцы плятформаў для кантролю грамадзкай бясьпекі і кіраваньня масавымі мерапрыемствамі, а таксама онлайн-гульняў, мабільных праграм і чат-ботаў.
  • Эўразьвяз увёў санкцыі ў дачыненьні да Synesis 17 сьнежня 2020 году ў сувязі з тым, што кампанія давала беларускім уладам сыстэмы відэаназіраньня з распазнаньнем твараў. Гэта расцанілі як датычнасьць да рэпрэсій, якія вядзе беларускі дзяржаўны апарат у дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі.
  • На наступны дзень да санкцыяў Эўразьвязу далучылася Вялікая Брытанія.
  • 17 траўня 2022 году санкцыі супраць Synesis увяла Новая Зэляндыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG