Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 130 гадоў таму нарадзіўся Андрэй Мрый


Андрэй Мрый, 1914 г.
Андрэй Мрый, 1914 г.

Падзеі 13 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

13 верасьня 1893 году нарадзіўся Андрэй Мрый (сапр. Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ.

Мюнхэнскае выданьне раману «Запіскі Самсона Самасуя» (1953)
Мюнхэнскае выданьне раману «Запіскі Самсона Самасуя» (1953)

Гэты дзень у гісторыі

1501 Мікелянджэлё пачаў працаваць над скульптурай Давіда.

1562 — князі і баяры ВКЛ на палявым (абозным) сойме каля Віцебску ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.

1769 — расейскія войскі пад камандаваньнем Аляксандра Суворава перамаглі атрады Барскіх канфэдэратаў на чале з Казімірам і Францам Пуласкімі ля вёскі Арэхава (паблізу Маларыты).

1929 — брытанскі навуковец Аляксандар Флемінг упершыню прадставіў публіцы сваё адкрыцьцё — пэніцылін.

1953Мікіту Хрушчова абралі першым сакратаром ЦК КПСС.

Мікіта Хрушчоў і лідэр Югаславіі Броз Ціта.
Мікіта Хрушчоў і лідэр Югаславіі Броз Ціта.

1974 — беларуская студыя тэлебачаньня пачала трансьляваць каляровыя перадачы.

1994 — дзяржаўная камісія артаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх прызнавалася пажаданасьць вяртаньня некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.

2020 — у Берасьці ў межах пратэстаў пасьля выбараў маніфэстанты «вадзілі карагоды». У 2020-2022 гадах за ўдзел у гэтай акцыі былі асуджаныя сотні людзей.

У гэты дзень нарадзіліся

1894 Юльян Тувім, польскі паэт.

1925Яўгенія Чаплінская (ад нараджэньня Белановіч), пэдагог, культурніца.

1944 Алесь Лабанок, актор, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

1958Аляксандар Краўцэвіч, беларускі гісторык і археоляг.

Аляксандар Краўцэвіч
Аляксандар Краўцэвіч

У памяці

1592 Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, пісьменьнік, палітычны дзеяч, юрыст.

Мишель Монтень. Портрет работы неизвестного художника. Ок. 1570
Мишель Монтень. Портрет работы неизвестного художника. Ок. 1570

1859Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, журналіст, выдавец газэты.

1983 Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч. У перадваенны час — дырэктар музэю імя Івана Луцкевіча. Быў асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер у Варкуту.

2003Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, пэдагог і грамадзкі дзеяч.

2014Пётра Марцаў, журналіст і выдавец, прадпрымальнік, заснавальнік «Белорусской деловой газеты» і штотыднёвіка «Имя».

Пётар Марцаў
Пётар Марцаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG