Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры кнігі зь «Бібліятэкі Свабоды» — сярод намінантаў на прэмію Гедройця


Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройця апублікавалі сьпіс намінантаў у 2023 годзе. У поўны сьпіс прэміі дванаццатага сэзону ўвайшлі 15 прэтэндэнтаў:

1. Сяргей Абламейка з кнігай «Чаму Беларусь не Расея» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2022)
2. Калектыў аўтараў з кнігай «Алесь Бяляцкі на Свабодзе» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2022)
3. Людміла Андзілеўка з кнігай «Эфект плацэба» (Менск: Р. Цымбераў, 2022)
4. Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» (Менск: Р. Цымбераў, 2022)
5. Аляксандр Краўцэвіч з кнігай «Кароткая гісторыя Беларусі» (Смаленск: Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Інбелкульт», 2022)
6. Аляксандр Лукашук з кнігай «Вянок свабоды» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2022)
7. Маргарыта Латышкевіч з кнігай «Вершнікі на дарозе» (Менск: Чатыры чвэрці, 2022)
8. Сяргей Леськець з кнігай «Шэпт» Вільма (Менск: Р. Цымбераў, 2022)
9. Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)
10. Сьцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Менск: Янушкевіч, 2022)
11. Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб» (Менск: Р. Цымбераў, 2022)
12. Антось Уласенка з кнігай «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» (Расія: Выдавецкія рашэнні, 2022)
13. Наталка Харытанюк з кнігай «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» (Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jesioranskiego we Wroclawiu, 2022)
14. Людміла Хейдарава з кнігай «Князёўна Дарута, альбо Чалавечая кроў ліпучая» (Менск: Р. Цымбераў, 2022)
15. Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма» (Логвінаў, 2022)

Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца з 2012 году. Яе ляўрэатамі ў розныя сезоны станавіліся Ўладзімер Някляеў, Віктар Казько, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась у конкурсе перамог журналіст Свабоды Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG