Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Шэпелеў, які стаў вядоўцам на «Россия 1», наведаў Марыюпаль. Раней ён выбачаўся перад украінцамі


Дзьмітры Шэпелеў
Дзьмітры Шэпелеў

Беларус Дзьмітрый Шэпелеў, які зрабіў тэлевізійную кар’еру ў Расеі, наведаў зьнішчаны расейскімі войскамі і акупаваны Расеяй, Маруюпаль. Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ён асуджаў расейскую агрэсію і прасіў прабачэньня ва ўкраінцаў.

Некалькі дзён таму Шэпелеў паведаміў у сваіх сацсетках, што яго запрасілі весьці шоу для ўсёй сям’і «У коле сяброў» на тэлеканале «Россия 1». Перадача прысьвечаная жывёлам.

«Рыхтуючыся да праграмы я паглядзеў вялікую колькасьць матэрыялу, якія прысьвечаныя жывёлам, я даведаўся, што тут непадалёк ёсьць вельмі вялікі і важны прытулак, у якім сабраныя хатнія жывёлы, у першую чаргу сабакі, якія засталіся ў сувязі з ваеннымі дзеяньнямі без гаспадароў», — сказаў Шэпелеў у эфіры каналу, стоячы на фоне зьнішчанага гораду.

Як гаворыцца ў анонсе, адна зь гісторыяў з Марыюпалю будзе паказаная ў шоу Шэпелева.

За дзень да поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне Шэпелеў напісаў у сваіх сацсетках:

«Мне асабліва страшна, што я зараз адвёз сына ў школу, а мае сябры ў Кіеве і іншых украінскіх гарадах ідуць у бамбасховішча. Мне вельмі сорамна. Мне вельмі балюча. І ў мяне няма слоў. Прабачце, сябры-ўкраінцы, прабачце. Толькі такое не прабачаюць».

У кастрычніку 2020 году ён асудзіў жорсткасьць сілавікоў супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі.

«Яны плацяць гэтую цану за новае жыцьцё ў новай краіне, у Беларусі, якую яны заслугоўваюць, свабоднай ад страху і дыктатуры. І яны павінны перамагчы. Я хачу вас падтрымаць. Я вельмі ганаруся вамі. Жыве Беларусь!» — напісаў Шэпелеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG