Лінкі ўнівэрсальнага доступу

British American Tobacco прадала свае беларускія актывы расейскім партнэрам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У лютым 2023 году кампанія British American Tobacco (BAT) анансавала, што ў 2023 годзе мае намер завяршыць працэс перадачы свайго бізнэсу ў Беларусі і Расеі.

Кампанія British American Tobacco паведаміла, што новымі ўласьнікамі іхных актываў у Беларусі стане BAT Russia, якая пасьля завяршэньня працэдуры будзе перайменаваная ў ITMS Group.

«Мяркуем, што транзакцыя будзе завершана цягам наступнага месяца, калі будуць выкананы пэўныя ўмовы. Пасьля завяршэньня BAT больш ня будзе прысутнічаць у Расеі і Беларусі і не атрымае фінансавай выгады ад бягучых продажаў на гэтых рынках», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні кампаніі.

У кампаніі падкрэсьлілі, што ў межах гэтай апэрацыі ўмовы найму для супрацоўнікаў кампаній у Беларусі і Расеі застануцца на цяперашнім узроўні мінімум цягам двух наступных гадоў.

Што папярэднічала

У лютым 2023 году кампанія British American Tobacco (BAT) анансавала, што ў 2023 годзе мае намер завяршыць працэс перадачы свайго бізнэсу ў Беларусі і Расеі.

Улетку 2021 году ЭЗ, ЗША і Вялікая Брытанія ўвялі санкцыі супраць тытунёвай галіны Беларусі. Абмежаваньні тычыліся забароны на экспарт і пастаўку ў Беларусь некаторых тавараў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці або вырабу тытунёвай прадукцыі ў Беларусі (араматызатары, цыгарэтная папера і фільтры для цыгарэт).

У верасьні 2021-га BAT заявіла аб спыненьні вытворчасьці сваёй прадукцыі на горадзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман» (яна выпускала цыгарэты па кантракце для беларускага падразьдзяленьня BAT). Раней брытанская кампанія была найбуйнейшым інвэстарам у тытунёвую галіну Беларусі.

Пасьля гэтага BAT спрабавала правесьці прававы аналіз з прычыны санкцый, каб вызначыць бізнэс-мадэль, якая б «адпавядала нацыянальнаму заканадаўству Беларусі і прымяняльнаму міжнароднаму заканадаўству».

У кастрычніку 2022 году стала вядома, што прадстаўніцтва BAT у Беларусі — «Брытыш-Амэрыкан Табака Трэйдынг Компані» — паведаміла партнэрам аб распачатай рэарганізацыі. Мяркуючы па дадзеных зь дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб на 9 лютага, новая назва кампаніі — ТАА «Міжнародныя паслугі па маркетынгу тытуню Бі Ўай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG