Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Барыса Гюнтэра

Барыс Гюнтэр, жнівень 1991 г. Фота Ўладзімера Кармілкіна.
Барыс Гюнтэр, жнівень 1991 г. Фота Ўладзімера Кармілкіна.

Падзеі 2 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 верасьня 1943 году нарадзіўся Барыс Гюнтэр, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адзін з аўтараў пакету дакумэнтаў, якія леглі ў падмурак прынятай 25 жніўня 1991 году пастановы аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі, удзельнік галадоўкі дэпутатаў 11–12 красавіка 1995 году ў Авальнай залі, абвешчанай на знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму.

Зянон Пазьняк, Барыс Гюнтэр, Алег Трусаў, Валянцін Голубеў, Юры Беленькі. 1990 год.
Зянон Пазьняк, Барыс Гюнтэр, Алег Трусаў, Валянцін Голубеў, Юры Беленькі. 1990 год.

Таксама ў гэты дзень

1192 — скончыўся трэці крыжовы паход, кароль Рычард Львінае Сэрца і султан Саладын падпісалі мірную дамову.

1834 — Сэм’юэл Кольт запатэнтаваў рэвальвэр.

1928 — у Ленінградзе стварылі кінастудыю «Савецкая Беларусь». У 1939 годзе студыя пераехала ў Менск, у 1946 годзе яе перайменавалі ў «Беларусьфільм».

1945 — капітуляцыяй Японіі скончылася Другая сусьветная вайна.

1971 — Аб’яднаная Арабская Рэспубліка распалася на Эгіпет і Сырыю.

1991 — Нагорна-Карабаская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану.

1996 — ва Ўкраіне ўвялі нацыянальную валюту — грыўню.

У гэты дзень нарадзіліся


1911 — Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладчык. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у ліку 26 беларускіх літаратараў быў расстраляны ў двары турмы НКВД.

Юлі Таўбін
Юлі Таўбін

1955 — Яўген Мірановіч, беларускі і польскі гісторык, грамадзка-культурны дзеяч.

У памяці

1800 — Мацей Радзівіл, беларускі драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт.

1814 — Жан Эмануэль Жылібэр, францускі натураліст, хірург і анатам, стваральнік і кіраўнік Горадзенскай мэдычнай акадэміі.

1973 — Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменьнік і мовазнаўца.

1998 — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG