30 жніўня ўвечары ў міліцыю зьвярнуліся бацькі 9-гадовай дзяўчынкі і расказалі, што іх дачка пайшла гуляць і не вярнулася дадому.
Пошукам школьніцы займаліся ратавальнікі і міліцыя Клімавіцкага раёну. Праз пару гадзін яе цела знайшлі ў рацэ Слабажанцы. Месца, дзе патанула школьніца, не прызначана для купаньня, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка пайшла купацца са сваімі сёстрамі ўпотай ад дарослых, бо бацькі забаранялі ісьці на рэчку адным.
Дзеці гулялі ў вадзе, але ад таго, што загінулая ня ўмела плаваць, яна пайшла на дно. Напалоханыя дзяўчаткі вярнуліся дадому і нічога не расказалі дарослым.
На месцы здарэньня ўсю ноч працавала сьледча-апэратыўная група.