Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў


Зьніклыя палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар
Зьніклыя палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар

Падзеі 30 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

Штогод 30 жніўня з ініцыятывы ААН адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў.

У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

24 сьнежня Лукашэнка заявіў, што ніхто, акрамя яго, ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і не аддасьць цяпер.

Таксама ў гэты дзень

1579 — пасьля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацку капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем.

Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

1919 — утвораная Менская беларуская школьная рада.

1991 — абвешчана незалежнасьць Азэрбайджану.

У гэты дзень нарадзіліся

1887 Эрнэст Рэзэрфорд, адкрывальнік пратона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 году.

Эрнэст Рэзэрфорд
Эрнэст Рэзэрфорд

1954Аляксандар Лукашэнка, першы прэзыдэнт Беларусі.

1983Васіль Парфянкоў, беларускі грамадзкі актывіст, палітвязень. Ваяваў на баку Ўкраіны ў 2014 і ў 2022 годзе. Уступіў у батальён «Волат» палку Каліноўскага. Імаверна, загінуў 26 чэрвеня 2022 у баях пад Лісічанскам.

Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў

У памяці

1885 Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.

1929Паўлюк Трус, беларускі паэт.

Паўлюк Трус
Паўлюк Трус

1940 — ​ Джозэф Томпсан, брытанскі фізык, адкрывальнік электрона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1906 году.

1991 Міхал Арановіч. У часы савецкай улады Арановіч на працягу 30 гадоў быў адзіным каталіцкім сьвятаром у Горадні.

2004Ганна Ўланава, дзяячка беларускага адраджэнскага руху.

2013Шэймас Хіні, ірляндзкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1995 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG