Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь пачынаюць прыбываць вайсковыя падразьдзелы краін АДКБ для вучэньняў «Баявое братэрства-2023»


Вайсковыя вучэньні ў Беларусі, 2022 год. Ілюстрацыйнае фота
Вайсковыя вучэньні ў Беларусі, 2022 год. Ілюстрацыйнае фота

Вучэньні будуць праходзіць на палігонах трох абласьцей Беларусі — Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што з 25 жніўня на беларускую тэрыторыю будуць прыбываць вайсковыя падразьдзелы краін Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) для ўдзелу ў апэратыўна-стратэгічных вучэньнях «Баявое братэрства-2023», якія адбудуцца 1-6 верасьня.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, у межах гэтых вучэньняў адбудзецца чатыры віды манэўраў:

  • «Узаемадзеяньне-2023» (адпрацоўка задач па выкарыстаньні сіл і сродкаў сыстэм калектыўнай бясьпекі ў мэтах урэгуляваньня крызіснай сытуацыі ва Ўсходне-Эўрапейскім рэгіёне калектыўнай бясьпекі АДКБ);
  • «Пошук-2023» (спэцыяліныя вучэньні з сіламі і сродкамі выведкі ўзброеных сіл краін АДКБ);
  • «Эшалон-2023» (спэцыяльныя вучэньні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня войскаў);
  • «Бар’ер-2023» (спэцыяльныя вучэньні з супольным фармаваньнем радыяцыйнай, хімічнай, біялягічнай абароны і мэдычнага забесьпячэньня, адбудуцца ўпершыню на беларскай тэрыторыі).

Вучэньні будуць праходзіць на палігонах трох абласьцей Беларусі — Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG