Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін вярнуў жахі вайны ў Эўропу», — Урзуля фон дэр Ляен у Дзень памяці ахвяраў усіх таталітарных і аўтарытарных рэжымаў


Урзуля фон дэр Ляен
Урзуля фон дэр Ляен

«Балючая памяць пра мінуўшчыну — гэта ня проста далёкі ўспамін, яна знайшла водгук у незаконнай і неапраўданай вайне Расеі супраць Украіны», — заявіла кіраўніца Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен з нагоды агульнаэўрапейскага Дня памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.

«Сёньня, з нагоды 83-й гадавіны падпісання пакту Молатава — Рыбэнтропа, гэтая дата атрымлівае асаблівае значэньне. Сёлета Пуцін яшчэ раз увёў Эўропу ў жахі вайны, нагадаўшы нам, што мір нельга лічыць чымсьці само сабой зразумелым», — заявіла фон дэр Ляен.

Яна адзначыла, што, «балючая памяць пра мінуўшчыну — гэта ня проста далёкі ўспамін, яна знайшла водгук у незаконнай і неапраўданай вайне Расеі супраць Украіны».

Урзуля фон дэр Ляен падкрэсьліла, што людзі ў ЭЗ падтрымліваюць украінцаў, якія аддаюць «сваё жыцьцё, каб абараніць каштоўнасьці, на якіх будуецца наш Зьвяз».

«Цяпер, як ніколі, мы разам змагаемся супраць расейскай дзяржаўнай прапаганды, якая скажае гісторыю, распаўсюджвае тэорыі змовы і карае апанэнтаў. Мы працягнем рашуча змагацца з дэзынфармацыяй», — заявіла кіраўніца Эўракамісіі.

  • Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў усіх таталітарных і аўтарытарных рэжымаў быў уведзены рэзалюцыяй Эўрапейскага парлямэнту 2 красавіка 2009 году. Эўрапарлямэнт пастанавіў, што гэты дзень будзе адзначацца 23 жніўня, у гадавіну падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа ў Маскве. 3 ліпеня 2009 году рэзалюцыю ў падтрымку адзначэньня памяці па ахвярах таталітарных рэжымаў у дзень 23 жніўня прыняла Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG