Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ пішуць пра «бой з украінскімі дывэрсантамі» на мяжы Бранскай вобласьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гаворыцца пра некалькі параненых у выніку стралковага бою.

Некалькі памежнікаў атрымалі раненьні падчас стралковага бою з украінскімі дывэрсантамі ў Бранскай вобласьці, сьцьвярджае тэлеграм-канал Baza.

Днём 22 жніўня група дывэрсантаў з Украіны нібыта распачала спробу прарыву дзяржаўнай мяжы ў Клімаўскім раёне. Пра атаку паведамляў губэрнатар Бранскай вобласьці Аляксандар Багамаз.

«Дзякуючы зладжаным і гераічным дзеяньням падразьдзяленьняў памежнага ўпраўленьня ФСБ Расеі па Бранскай вобласьці, Міністэрства абароны, спэцпадразьдзяленьняў упраўленьня Расгвардыі па Бранскай вобласьці атаку адбілі», — напісаў чыноўнік у тэлеграме.

Па зьвестках Baza, парушальнікаў мяжы знайшлі каля поўдня паблізу пасёлка Лугавы. Дывэрсанты былі ўзброены аўтаматычнай зброяй, іх атака падтрымлівалася мінамётным агнём. Дакладную колькасьць тых, хто нападаў, а таксама параненых памежнікаў, выданьне не прыводзіць.

Цяпер дывэрсантаў шукаюць, некалькі дарог перакрытыя.

Мінабароны РФ нічога пра рэйд у Бранскай вобласьці не паведамляла. Ведамства толькі дала справаздачу, што ў ноч на 22 жніўня ў рэгіёне былі задушаныя комплексамі радыёэлектроннай барацьбы і пацярпелі крушэньне два ўкраінскія бесьпілётнікі.

Украінскія ўлады нічога пра баі на мяжы краіны з Бранскай вобласьцю Расеі ня пішуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG