Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анджэй Дуда: Незалежныя Ўкраіна і Беларусь надзвычай важныя для незалежнай Польшчы


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу 15 жніўня ў Варшаве
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу 15 жніўня ў Варшаве

«Незалежная Ўкраіна і незалежная Беларусь надзвычай важныя для незалежнай Польшчы, для бясьпекі нашых межаў, а мы, палякі, заўсёды ставімся да нашых межаў як да сьвятыні», — заявіў падчас выступу на парадзе з нагоды Дня Войска Польскага 15 жніўня ў Варшаве прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Ён зазначыў, што на працягу ўсёй гісторыі Польшчы яе межы падвяргаліся нападам і польскія салдаты пралівалі кроў, абараняючы іх, «таму мы добра ведаем, што абарона межаў — гэта адна з абсалютных асноваў незалежнасьці».

«Усе ў Польшчы мусяць зразумець, што ўвесь час супраць нас робяцца і будуць рабіцца розныя правакацыі. Такі цяпер час, таму мы мусім быць у пастаяннай гатоўнасьці», — падкрэсьліў пры гэтым Дуда.

Пасьля зьяўленьня ў Беларусі наймітаў расейскай ПВК «Вагнэр» Польшча заявіла пра намер умацаваць межы, а менавіта Сувальскі калідор і «Берасьцейскую браму», якія зьяўляюцца «адчувальнымі пунктамі». Сувальскім калідорам неафіцыйна называюць сухапутны калідор паміж Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю РФ, названы так па разьмешчаным на ім польскім горадзе Сувалкі, «Берасьцейскай брамай» — участак польскай і беларускай зямлі паміж рэкамі Нараў і Заходні Буг.

Раней Польшча заявіла пра перакіданьне каля 10 тысяч вайскоўцаў у падмацаваньне аховы польска-беларускай мяжы. Гэта было зьвязана з актыўнасьцю ПВК у Беларусі і вучэньнямі вагнэраўцаў каля польскай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG