Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя абставіны сьмерці менчука, якога шпіталізавалі з РУУС


Машына хуткай дапамогі, ілюстрацыйнае фота
Машына хуткай дапамогі, ілюстрацыйнае фота

Мужчыну адвезьлі ў шпіталь проста зь Першамайскага РУУС Менску.

Раней крыніцы «Белсату» паведамлялі пра сьмерць менчука, якога затрымалі міліцыянты Першамайскага раёну Менску. З пастарунку яго забрала хуткая дапамога ў непрытомным стане.

Як расказалі знаёмыя нябожчыка, ягонае імя Арцём Заяц, яму было 32 гады.

«Памёр ён у больніцы хуткай дапамогі ад атрыманых траўмаў, а менавіта — пералом 2, 3, 4 пазванкоў шыйнага аддзелу, на пятыя содні пасьля апэрацыі», — сказалі знаёмыя.

Паводле іх, мужчыну затрымалі 5 жніўня ў Новай Баравой у краме «Гіпа». А 10 жніўня ён памёр. У лякарню яго даставілі з канвоем зь Першамайскага РУУС. Пракуратура дагэтуль не дала сваякам адказу, ці распачалася праверка па факце сьмерці.

Асобу памерлага і ягоны адрас тэлеканалу пацьвердзілі «Кібэрпартызаны».

Выданьне «Зеркало» са спасылкай на зьвесткі ініцыятывы Belpol піша, што Арцём Заяц быў неаднаразова судзімы, як правіла, за крадзяжы. Паводле Belpol, двойчы яго затрымлівалі ў 2011 годзе, пасьля чаго ён адбываў тэрмін у 1,5 зьняволеньня ў папраўчай калёніі № 17 у Шклове. У траўні 2020 году яму прысудзілі 1,5 года калёніі агульнага рэжыму за ўхіленьне «хіміі», якую ён атрымаў у 2019 годзе за крадзеж і прысваеньне маёмасьці.

Пры гэтым у Belpol падкрэсьлілі, што не валодаюць інфармацыяй аб тым, за што Арцёма Зайца затрымалі ў гэты раз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG