Грамадзкую актывістку зь Верхнядзвінска раніцай 31 ліпеня міліцыянты забралі з дому.
Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», яна павінна адбыць за кратамі прысуджаныя ёй раней 30 сутак арышту, і, хутчэй за ўсё, гэта будзе ў Віцебскім ІЧУ.
Гэта ўжо ня першы арышт, прысуджаны актывістцы з Верхнядзьвінску. Умовы, у якіх яе ўтрымлівалі за кратамі, істотна пахіснулі здароўе Валянціны. Яна перанесла гіпэртанічны крыз, мае праблемы з сэрцам, і з тае прычыны некалькі разоў трапляла ў шпіталь пасьля знаходжаньня ў Наваполацкім ЦІП.
Апрача гэтага, жанчына мае запазычанасьці па прысуджаных раней адміністрацыйных штрафах. Усяго Болбат сёлета судзілі паводле арт.19.11 КаАП і 24.23 КаАП шэсьць разоў.