Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна паставіла больш назіральных пастоў на мяжы зь Беларусьсю і працягвае заміноўваць памежжа


Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў адказвае за паўночны апэрацыйны кірунак. Архіўнае фота
Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў адказвае за паўночны апэрацыйны кірунак. Архіўнае фота

20 адсоткаў — кіраваныя супрацьпяхотныя міны.

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў, які адказвае за паўночны апэрацыйны кірунак, паведаміў аб працягу ўмацаваньня мяжы зь Беларусьсю, хоць пакуль няма прыкметаў рыхтаваньня Расеі да новага наступу зь беларускай тэрыторыі.

«На ўчастку мяжы на тэрыторыі Ровенскай вобласьці павялічылі колькасьць назіральных пастоў, стварылі новыя апорныя пазыцыі, яшчэ больш за 15, усталявалі дзясяткі тысяч мінаў, сярод якіх ня менш як 20 адсоткаў — супрацьпяхотныя міны ў кіраваным варыянце», — паведаміў Сяргей Наеў.

Апроч таго, у памежных раёнах узмацнілі ахову і абарону важных цывільных аб’ектаў крытычнай інфраструктуры.

«Цяпер пагрозы няма, але яна можа зьявіцца пазьней», — падкрэсьліў Сяргей Наеў. Паводле яго, для рыхтаваньня новага наступу з тэрыторыі Беларусі Расеі спатрэбіцца ня менш чым паўтара месяца.

  • Аляксандар Лукашэнка падтрымаў агрэсію Расеі супраць Украіны і дазвоў з 24 лютага 2022 году скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
  • Пасьля выхаду расейскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў Украіна пачала ўмацоўваць сваю мяжу зь Беларусьсю, каб перадухіліць магчымы паўторны наступ зь беларускай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG