Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія кампаніі ў 2,5 раза павялічылі закупкі беларускіх піламатэрыялаў


Піламатэрыялы, ілюстрацыйнае фота
Піламатэрыялы, ілюстрацыйнае фота

Рэзкі скачок закупак адбыўся пасьля ўкараненьня новага мэханізму продажаў.

Кітайскія кампаніі набылі на Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы больш за 195 тысяч кубічных мэтраў піламатэрыялаў у выніках біржавых таргоў у студзені–ліпені 2023 году, паведаміла прэс-служба біржы. Гэта ажно ў 2,5 раза больш, чым за аналягічны пэрыяд летась.

28% ад агульнага аб’ёму рэалізавалі праз мэханізм адрасных угодаў, уведзены на біржы ў чэрвені з мэтай павышэньня прывабнасьці біржавога гандлю для замежных удзельнікаў.

«За доступ на ёмісты і платаздольны кітайскі рынак канкуруюць пастаўнікі з многіх краін, цана часта мае вызначальную ролю, асабліва на фоне слабога попыту асноўных спажыўцоў — прадпрыемстваў будаўнічай галіны.

Таму, каб умацаваць свае пазыцыі ў Кітаі, беларускія прадаўцы сталі больш ахвотна ісьці на саступкі пакупнікам, прапаноўваць зручнейшыя ўмовы дастаўкі і аплаты», — сказалі на Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG