Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр і эўра перавысілі найвышэйшыя паказьнікі за паўтара года

Даляр ЗША. Ілюстрацыйнае фота
Даляр ЗША. Ілюстрацыйнае фота

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 жніўня паказалі рост амэрыканскага даляра і эўра.

Даляр дасягнуў 3,1788 рубля, гэта найвышэйшы паказьнік за 502 дні.

Эўра цяпер каштуе 3,46 рубля, і гэта самы высокі курс эўрапейскай валюты за 499 апошніх дзён.

Расейскі рубель, наадварот, нязначна патаньнеў. Цяпер 100 рублёў РФ каштуюць 3,2775 беларускага рубля.

XS
SM
MD
LG