Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускі Гаюн»: Новая калёна ПВК «Вагнэр» прыбыла ў Беларусь і рухаецца ў напрамку лягера пад Асіповічамі


Маршрут новай калёны ПВК «Вагнэр», паводле маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн»
Маршрут новай калёны ПВК «Вагнэр», паводле маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн»

Паводле зьвестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у калёне каля 15 машын, большасьць — фуры, якія перавозяць буйныя жалезныя кантэйнэры, падобныя да марскіх. Частка з кантэйнэраў выглядае пераабсталяванай пад іншыя патрэбы. Што ў іх перавозяць, невядома. Акрамя фураў, у калёне аўтобус і пара пікапаў. Усе нумары ў машын зьнятыя або заклееныя.

  • «Вагнэр» — расейская прыватная вайсковая кампанія. Фармальна яна не ўваходзіць у склад Узброеных сілаў РФ і не падпарадкоўваецца наўпрост Міністэрству абароны РФ. Аднак прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прызнаў, што гэтая ПВК фінансавалася зь дзяржаўнага бюджэту Расеі.
  • Вагнэраўцы бяруць удзел у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай. Наймітаў падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў.
  • Паводле зьвестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», з 11 ліпеня ў Беларусь прыбылі ўжо 13 калён з тэхнікай, якая можа належаць наймітам «Вагнэра».
  • Раней амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) заявіў, што найміты ПВК «Вагнэр», якія перабазаваліся ў Беларусь, не ўяўляюць ваеннай пагрозы для Польшчы ці Ўкраіны, «прынамсі, пакуль яны ня будуць пераўзброеныя мэханізаванай тэхнікай».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG