У Менску будуць судзіць 46-гадовага жыхара гораду, які пакінуў 1100 нэгатыўных камэнтароў, паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту.
Паводле вэрсіі ведамства, пакінутыя ім паведамленьні «прынізілі гонар і годнасьць» пацярпелых. Увогуле было ўстаноўлена «больш за 140 эпізодаў злачыннай дзейнасьці».
Мужчыну затрымалі летась у сьнежні. У Сьледчым камітэце адзначылі, што абвінавачаны жанаты, выхоўваў сына, займаў кіроўную пасаду ў буйной кампаніі, якая пастаўляе кампутарную тэхніку ў Беларусь.
Дзеяньні 46-гадовага менчука кваліфікавалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі — да 5 гадоў пазбаўленьня волі);
- арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады — да 3 гадоў пазбаўленьня волі);
- арт. 391 (абраза судзьдзі — да 3 гадоў абмежаваньня волі).
З санкцыі пракурора мужчыну ўзялі пад варту.