Сярод мігрантаў, якія намагаліся 27 ліпеня трапіць у Польшчу, былі грамадзяне Судану, Альжыру і Шры-Лянкі.
Шэсьць іншаземцаў на ўчастку заставы ў Крынках спрабавалі пераправіцца цераз памежную раку Сьвіслач на надзіманай лодцы. Аднак пры зьяўленьні польскага патруля мігранты вярнуліся на беларускі бераг.
Агулам польскія памежнікі напярэдадні зарэгістравалі 292 спробы парушэньня мяжы з боку Беларусі. У Літве такіх выпадкаў зафіксавалі 18, у Латвіі — 44.