Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць лідэраў афрыканскіх дзяржаў адмовіліся ад удзелу ў саміце Расея — Афрыка ў Санкт-Пецярбургу


Першы саміт Расея — Афрыка прайшоў чатыры гады таму ў горадзе Сочы. 24 кастрычніка 2019 году. Архіўнае фота
Першы саміт Расея — Афрыка прайшоў чатыры гады таму ў горадзе Сочы. 24 кастрычніка 2019 году. Архіўнае фота

Праз скарачэньне колькасьці ўдзельнікаў працягласьць мерапрыемства была скарочана да двух дзён. Для параўнаньня, першы саміт Расея — Афрыка, які праходзіў у Сочы ў 2019 годзе, трываў чатыры дні.

Юрый Ушакоў, памочнік расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, паведаміў, што на саміце Расея — Афрыка, які адбудзецца 27–28 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, толькі 17 з 49 краін Афрыкі будуць прадстаўленыя кіраўнікамі дзяржаў.

Як паведаміла выданьне The Moscow Times, празь зьмяншэньне колькасьці ўдзельнікаў працягласьць форуму скарацілі да двух дзён. Для параўнаньня, першы саміт Расея — Афрыка, які праходзіў у Сочы ў 2019 годзе, працягваўся чатыры дні.

Дэлегацыі 10 афрыканскіх краін узначаляць кіраўнікі ўрадаў, а амаль палова запрошаных удзельнікаў накіруюць у Санкт-Пецярбург дэлегацыі яшчэ ніжэйшага ўзроўню.

Прэсавы сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што афрыканскія лідэры адмаўляюцца ад удзелу ў саміце пад ціскам Францыі і ЗША.

«Трэба асудзіць пазыцыю ЗША, Францыі і іншых дзяржаў. Яны адбіраюць у афрыканскіх дзяржаў сувэрэннае права выбіраць сабе партнэраў», — заявіў Пяскоў журналістам.

Саміт Расея — Афрыка праходзіць другі раз. У першым саміце ў 2019 годзе ўдзельнічалі ўсе афрыканскія краіны. Тады расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін абяцаў краінам Афрыкі павялічыць таваразварот удвая — да 40 мільярдаў даляраў. Аднак фактычна аб’ёмы гандлю за гэтыя гады зьнізіліся да 18 мільярдаў даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG