ЗША выдзелілі Ўкраіне новы пакет дапамогі на $400 млн. У яго ўвайшлі ракеты для HIMARS і БТР Stryker

Бронетранспартэр Stryker. Ілюстрацыйнае фота
Бронетранспартэр Stryker. Ілюстрацыйнае фота

Гэта ўжо 43-і пакет дапамогі Кіеву з запасаў Міністэрства абароны ЗША.

Мінабароны ЗША адзначае, што ў пакет дапамогі на суму $400 млн увайшло ўзбраеньне, якое ўжо маецца на амэрыканскіх вайсковых складах, у тым ліку:

  • 32 бронетранспартэры Stryker;
  • ракеты для комплексаў Patriot і NASAMS;
  • ракеты для РСЗА HIMARS;
  • пераносныя зэнітныя комплексы Stinger;
  • супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin;
  • артылерыйскія снарады калібру 155 і 105 мм;
  • ракеты для супрацьтанкавых комплексаў TOW;
  • авіяцыйныя ракеты Hydra-70;
  • каля 28 млн патронаў да стралковай зброі.

«Народ Украіны працягвае адважна абараняць сваю краіну ад расейскай агрэсіі, у той час як Расея працягвае свае бесьперапынныя і жорсткія атакі, якія забіваюць мірных жыхароў Украіны і разбураюць цывільную інфраструктуру, — гаворыцца ў заяве дзяржсакратара Энтані Блінкена.

Гэта ўжо 43-і пакет дапамогі Кіеву з запасаў Міністэрства абароны ЗША. Па дадзеных ведамства, з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну Вашынгтон аказаў Кіеву вайсковую дапамогу на $43 млрд.

ЗША ня раз падкрэсьлівалі, што разам з саюзьнікамі і партнэрамі будуць падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца.

«Пасьля выхаду з Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы Расея працягвае атакаваць украінскія парты і збожжавую інфраструктуру, у тым ліку ў Адэсе. Расея можа спыніць гэтую вайну ў любы момант, вывеўшы свае войскі з Украіны і спыніўшы жорсткія напады на ўкраінскія гарады і насельніцтва», — прыводзіць словы Блінкена «»Голас Амэрыкі».

​
XS
SM
MD
LG