У дзелавы цэнтар змогуць прыяжджаць бізнэсоўцы з Расеі, жыць у ім і праводзіць перамовы. Тэрыторыя цэнтру — пад узмоцненай аховай. Пры неабходнасьці будуць арганізаваныя выезды ў іншыя раёны Кабула і правінцыі Афганістану.
На пляцоўцы бізнэс-цэнтру адкрыта прадстаўніцтва татарстанскай энэргетычнай кампаніі «КЭР-холдынг». Яна мае намер будаваць у Афганістане вугальныя электрастанцыі.
На чале Афганістану цяпер ісламская радыкальная групоўка «Талібан», прызнаная расейскімі ўладамі тэрарыстычнай і забароненая ў Расеі.
Пасьля прыходу талібаў да ўлады ў 2021 годзе ў краіне масава парушаюцца правы чалавека. Сьвецкае заканадаўства практычна поўнасьцю заменена законамі шарыяту. У Афганістане практыкуецца перасьлед іншадумцаў і публічныя пакараньні. Жанчыны пазбаўленыя права на адукацыю і працу.