Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа заявіў, што пачаў разгляд па факце візыту кіраўніка беларускага аддзяленьня ЧК у «ДНР»

Афіцыйная эмблема Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца
Афіцыйная эмблема Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа паведаміў «Эўрарадыё», што ня мае ніякага дачыненьня да візыту кіраўніка беларускага аддзяленьня ЧК Дзьмітрыя Шаўцова ў «ДНР».

Раней сёньня Дзьмітры Шаўцоў даў інтэрвію расейскаму дзяржаўнаму выданьню Sputnik Беларусь у форме з нашыўкай «Z».

У гэтай сувязі ў Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа заявілі:

«У цяперашні час мы разглядаем гэтае пытаньне. Вельмі важна, каб усе чальцы Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца захоўвалі сваю незалежнасьць ад урадаў і носьбітаў зброі. Гэта дазваляе нам аказваць дапамогу бесстаронна, аддаючы прыярытэт людзям, якія яе найбольш патрабуюць, дзе б яны ні знаходзіліся, на якім бы баку лініі фронту яны ні былі».

Выданьне Zerkalo. io спрабавала пазваніць і спытацца ў Дзьмітрыя Шаўцова, чаму ён надзеў форму з нашыўкай «Z», але ён кінуў слухаўку.

​
XS
SM
MD
LG