Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ забараніў журналістцы польскага агенцтва ўезд у Беларусь на 5 гадоў


Памежны слуп на ўезьдзе ў Беларусь, ілюстрацыйнае фота
Памежны слуп на ўезьдзе ў Беларусь, ілюстрацыйнае фота

Юстына Прус была апошняй акрэдытаванай у Беларусі прадстаўніцай СМІ з краін Эўразьвязу.

У дакумэнце, які памежнікі ўручылі журналістцы, не пазначана канкрэтная прычына адмовы ва ўезьдзе ў краіну. Камітэт дзяржаўнай бясьпекі забараніў уезд у Беларусь на 5 гадоў карэспандэнтцы польскага інфармагенцтва РАР Юстыне Прус, якая працавала ў краіне з 2016 году. Пра забарону паведаміла рэдакцыя самога мэдыя.

У рашэньні пералічаны палажэньні закону, які рэглямэнтуе знаходжаньне замежных грамадзян у Беларусі.

Мэдыя падкрэсьлівае, што цягам усяго пэрыяду працы ў Беларусі карэспандэнтка РАР мела акрэдытацыю ў адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам.

Прус знаходзілася ў Беларусі падчас масавых пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, асьвятляла міграцыйны крызіс, які пачаўся ў 2021 годзе.

Першага ліпеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі», якія яшчэ больш абмежавалі свабоду слова ў краіне.

Сярод іншага прадугледжваецца «магчымасьць увядзеньня забароны на дзейнасьць замежных СМІ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку праяўленьня замежнымі дзяржавамі недружалюбных дзеяньняў у дачыненьні беларускіх СМІ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG