Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вырашыла ўступіць у BRICS. МЗС перадаў Бразыліі адпаведную ноту


Эканамічны саміт BRICS у Паўднёвай Афрыцы, чэрвень 2022 году
Эканамічны саміт BRICS у Паўднёвай Афрыцы, чэрвень 2022 году

Беларусь мае намер стаць сябрам BRICS, пра што сьведчыць падача адпаведнай ноты бразыльскаму боку.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба МЗС Беларусі ў камэнтары да сустрэчы пасла Беларусі ў Бразыліі Сяргея Лукашэвіча з намесьнікам міністра замежных спраў Бразыліі Марыяй Люізай Эскарэл дэ Мараес.

«У рамках сустрэчы бразыльскаму боку перададзеная нота, якая пацьвярджае намеры Беларусі стаць паўнапраўным сябрам BRICS», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

На сустрэчы таксама абмеркавалі пастаўкі калійных угнаеньняў зь Беларусі ў Бразылію і магчымасьць удзелу Беларусі ў дзяржаўных праграмах Бразыліі для прыватных фэрмэраў і сямейных фэрмэрскіх гаспадарак.

BRICS — гэта саюз пяці дзяржаў: Бразыліі, Расеі, Індыі, Кітаю і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Назва-абрэвіятура ўтвораная ад першых літараў назваў гэтых краін па-ангельску.

Цяпер кандыдаты на ўступленьне ў гэтую арганізацыю — Эгіпет, Іран, Аргентына, Альжыр, Банглядэш і Этыёпія. Яшчэ 35 краін, сярод якіх і Беларусь, выказалі жаданьне ўступіць у BRICS.

Бразылія — адзін з буйных пакупнікоў беларускіх калійных угнаеньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG