Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы на лячэньне актывіста зь Бярозаўкі Сяргея Пантуса сабралі за суткі


Сяргей Пантус і Вітольд Ашурак, 2019 год
Сяргей Пантус і Вітольд Ашурак, 2019 год

Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведаміў, што неабходныя для лячэньня Сяргея Пантуса грошы сабраныя.

«У Польшчы падчас працы Сяргей страціў прытомнасьць і трапіў у шпіталь. Дыягназ несуцяшальны — разрыў анэўрызмы. На шчасьце, Сяргей выжыў, і за суткі мы сабралі для яго амаль EUR 9000. Дзякуй усім, хто далучыўся!» — напісаў Андрэй Стрыжак.

Сябар БНФ Сяргей Пантус трапіў у шпіталь у Польшчы, перажыў штучную кому і некалькі апэрацый. Сама меней некалькі месяцаў ён будзе аднаўляцца і ня зможа працаваць. BySol пачаў збор грошай.

Сяргей Пантус зьехаў зь Беларусі напрыканцы 2021 году праз палітычны перасьлед. За 2020–2021 гады яго тройчы судзілі, далі штрафаў больш як на $1000, правялі ператрус у межах крымінальнай справы. Апошнім часам ён жыў у Беластоку, рабіў на будоўлі.

Сёлета 19 чэрвеня ён страціў прытомнасьць на працы. Яму паставілі дыягназ — разрыў анэўрызмы судзінаў галаўнога мозгу. Зрабілі некалькі апэрацый, увялі на некалькі дзён у штучную кому. Цяпер актывіст апрытомнеў, але застаецца ў шпіталі. Яму патрэбная працяглая рэабілітацыя, сама меней паўгода. У гэты час ён ня зможа працаваць і забясьпечваць сябе.

Сяргею Пантусу 48 гадоў. Паходзіць зь Бярозаўкі. Вярнуўся туды пасьля жыцьця ў Менску і Лёндане. Займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю больш за 20 гадоў. Сябар Сойму Партыі БНФ, галоўны на Лідчыне ў БНФ; сябра руху «За свабоду» і Таварыства беларускай мовы.

Сяргей разам з паплечнікамі рабілі і ўсталёўвалі ў Беларусі крыжы і памятныя знакі ў гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Удзельнічалі ў абароне Курапатаў. Ладзілі акцыі супраць экалягічнага забруджваньня на Лідчыне. У 2019 годзе яны зрабілі розгалас, калі ў рэках на Гарадзеншчыне здарыўся вялікі мор рыбы. Браў удзел у выбарчай кампаніі ў парлямэнт свайго сябра, бярозаўскага актывіста Вітольда Ашурка.

Сяргей Пантус быў блізкім сябрам Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калёніі, браў удзел у фільме Свабоды пра Вітольда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG