Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO сочыць за сытуацыяй у Беларусі і пакуль не назірае масавага прыбыцьця «вагнэраўцаў», — Столтэнбэрг

Генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Паўночнаатлянтычны альянс «пільна сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі», заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у інтэрвію Politico.

Паводле яго, нягледзячы на дамоўленасьць аб перамяшчэньні расейскай ПВК «Вагнэр» на беларускую тэрыторыю, найміты гэтай групоўкі «працягваюць дзейнічаць у Афрыцы», часткова ва Ўкраіне, «але не на перадавой». Пры гэтым NATO пакуль не назірае, каб «іх прыбыло так шмат» у Беларусь.

Разам з тым ён прызнаў, што фіксуюцца «некаторыя падрыхтоўкі» да разьмяшчэньня сіл «Вагнэра» на беларускай тэрыторыі.

Рабіць «канчатковыя высновы» па гэтай сытуацыі Столтэнбэрг лічыць заўчасным.

  • 27 чэрвеня Лукашэнка расказаў, што найміты ПВК «Вагнэр» будуць працаваць у Беларусі інструктарамі і што ім прапанавалі «закінутую вайсковую частку».
  • 27 чэрвеня некалькі беларускіх СМІ паведамілі пра рамонт былой вайсковай часткі ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёну. Мясцовыя жыхары пачалі выказваць занепакоенасьць у сувязі з магчымым зьяўленьнем вагнэраўцаў побач з Асіповічамі. Зьвесткі пра тое, што ў лягеры могуць разьмясьціцца баевікі ПВК «Вагнэр», пашырылі і расейскія СМІ.
  • Радыё Свабода атрымала сьвежыя спадарожнікавыя здымкі, на іх відаць, што каля вёскі Цэль пабудаваны намётавы лягер. На яго тэрыторыі заўважана каля 300 намётаў, кожны зь якіх можа зьмясьціць некалькі дзясяткаў чалавек.
  • 2 ліпеня адзін з тэлеграм-каналаў, зьвязаных з кіраўніком ПВК «Вагнэр», паведаміў, што праца рэгіянальных цэнтраў кампаніі ў Расеі прыпыняецца ў сувязі зь пераездам у Беларусь.
  • Паводле інфармацыі Свабоды, атрыманай ад крыніц сярод мясцовых жыхароў, па стане на вечар 3 ліпеня намётавы лягер яшчэ ня быў заселены.

XS
SM
MD
LG