Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манахаў, выселеных з Кіева-Пячорскай лаўры, гатовыя прытуліць у Беларусі


Катэдральны сабор у Кіева-Пячорскай лаўры
Катэдральны сабор у Кіева-Пячорскай лаўры

Беларуская праваслаўная царква гатовая пасяліць манахаў з Кіева-Пячорскай лаўры на сваёй тэрыторыі ў выпадку высяленьня з манастыра, гаворыцца ў заяве сыноду.

Беларускія герархі выступілі супраць «выгнаньня браціі Кіева-Пячорскай лаўры з манастыра, дзе яны на працягу дзесяцігодзьдзяў змагаюцца ў дагаджаньні богу і малітве на карысьць украінскага народу». Яны заявілі, што ў выпадку гвалтоўнага высяленьня манахі могуць знайсьці прытулак у Беларусі.

Сынод РПЦ у Беларусі таксама выказаў заклапочанасьць інфармацыяй аб нібыта заплянаваным «вывазе ўкраінскімі ўладамі ў Эўропу сьвятыняў і мошчаў з Кіева-Пячорскай лаўры» — пра што заяўлялі расейскія афіцыйныя СМІ і што абверг міністар культуры Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка.

  • Ва Ўкраіне дзейнічаюць некалькі праваслаўных цэркваў, але найбольш прадстаўнічыя — Праваслаўная царква Ўкраіны (ПЦУ, атрымала прызнаньне Канстантынопальскага патрыярхату ў 2019 годзе) і Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату, якая, па сутнасьці, зьяўляецца прадстаўніцтвам Расейскай праваслаўнай царквы і падпарадкоўваецца патрыярху Кірылу.
  • Распачатая Расеяй 24 лютага поўнамаштабная вайна ва Ўкраіне прыскорыла працэс пераходу прыходаў Маскоўскага патрыярхату пад крыло ПЦУ. Адначасова ўвагу да гэтай гэтай царквы ўзмацнілі і праваахоўныя органы Ўкраіны.
  • Вернікі масава пачалі сыходзіць з УПЦ Маскоўскага патрыярхату пасьля таго, як у некалькіх прыходах мясцовыя сьвятары адмаўляліся адпраўляць паніхіды па загінулых на вайне ўкраінскіх вайскоўцах, а на багаслужбах сьпявалі песьні аб абуджэньні вялікай Расеі.
  • У сьнежні 2022 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб забароне дзейнасьці ва Ўкраіне афіліяваных з цэнтрамі ўплыву ў Расеі рэлігійных арганізацый.
  • У сакавіку 2023 году кіраўніцтва нацыянальнага запаведніка «Кіева-Пячорская лаўра» абавязала прадстаўнікоў УПЦ МП пакінуць тэрыторыю і будынкі лаўры да 29 сакавіка ў сувязі са скасаваньнем дамовы. Манахі адмовіліся выконваць гэтае патрабаваньне.
  • 4 ліпеня ў Кіева-Пячорскай лаўры пачала працу камісія па апячатваньні карпусоў, але вернікі і манахі спрабуюць ёй перашкодзіць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG