Ва Ўкраіне памерла параненая пры абстрэле Краматорску пісьменьніца. Яна дакумэнтавала ваенныя злачынствы Расеі

Вікторыя Амеліна
Вікторыя Амеліна

Вікторыя Амеліна памерла ў лякарні ў Дніпры, не дажыўшы месяц да 37-годзьдзя.

Пра сьмерць Вікторыі Амелінай паведаміў украінскі ПЭН-цэнтар. Яна атрымала раненьні 27 чэрвеня пры абстрэле Краматорску.

Сьмерць наступіла 1 ліпеня, але навіну шырока апублікавалі толькі цяпер, каб перад тым паінфармаваць асабіста ўсіх родных і блізках.

Амеліна пісала раманы і кнігі для дзяцей, была ляўрэаткай некалькіх літаратурных прэмій. Падчас вайны яна далучылася да праваабарончай арганізацыі Truth Hounds і дакумэнтавала ваенныя злачынствы расейскіх войскаў ва Ўкраіне.

Менавіта яна знайшла ў вёсцы Капітоліўка каля Ізюму дзёньнік забітага расейцамі калегі-пісьменьніка Ўладзіміра Вакуленкі. Ён актыўна працаваў зь беларускай літаратурай.

Агулам пры абстрэле Краматорску 27 чэрвеня загінулі 13 чалавек, каля 60 атрымалі раненьні.

​
XS
SM
MD
LG