Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Няма кампрамісных сцэнароў», — Падаляк аб прагнозах WP на заканчэньне вайны з прапановай Расеі перамір’я


Дарадца кіраўніка офісу ўкраінскага прэзыдэнта Міхайла Падаляк
Дарадца кіраўніка офісу ўкраінскага прэзыдэнта Міхайла Падаляк

Дарадца кіраўніка офісу ўкраінскага прэзыдэнта Міхайла Падаляк адрэагаваў на публікацыю The Washington Post аб таемным візыце кіраўніка ЦРУ ў Кіеў. Выданьне сьцьвярджае, што Ўкраіна можа пайсьці на перамовы з Расеяй пры пэўных посьпехах на фронце, а менавіта на подступах да Крыму.

Падаляк у сувязі са здагадкамі WP сказаў: «Няма ніякіх выхадаў з вайны. Усе гэтыя інтрыжныя апісаньні, кансьпіралягічныя апісаньні — яны патыхаюць інфантылізмам. Пры такой вялікай вайне, пры такім вялікім аб'ёме рэсурсаў, якія выкарыстоўвае РФ, і пры тых стаўках, у гэтай вайны няма ніводнага кампраміснага сцэнару».

У матэрыяле WP гаварылася, што ўкраінскае ваеннае кіраўніцтва перадало кіраўніку ЦРУ Ўільяму Бэрнсу аптымістычную ўпэўненасьць у сваёй мэце вярнуць значную частку акупаваных тэрыторый да восені, перамясьціць артылерыйскія і ракетныя комплексы да мяжы з Крымам і прасоўвацца далей на ўсходзе – а затым перамовы з Масквой.

У ідэальным сцэнары сілы абароны Ўкраіны нібыта атрымаюць рычагі ўплыву на Расею, адправіўшы войскі і магутнае ўзбраеньне на мяжу з Крымам, узяўшы «ў закладнікі» паўвостраў, на якім базуецца расейскі Чарнаморскі флёт, гаварылася ў матэрыяле. І нібыта, згаджаючыся не захопліваць Крым сілай, Кіеў будзе патрабаваць, каб Расея прыняла любыя гарантыі бясьпекі, якія Ўкраіна можа атрымаць ад Захаду.

Пазьней сёньня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што перамовы з Расеяй могуць пачацца толькі пасьля таго, як украінскае войска выйдзе на межы краіны па стане на 1991 год. Ён удакладніў, што гэта мае на ўвазе вяртаньне кантролю Кіева над тэрыторыяй Крыму.

«Украіна будзе гатовая да таго ці іншага фармату дыпляматыі, калі мы будзем сапраўды на нашых межах. На нашых рэальных межах згодна зь міжнародным правам. Гэта межы 1991 году, якія ўключаюць ня толькі паўднёвы ўсход Украіны, але і Крым », — паведаміў Зяленскі падчас сустрэчы з гішпанскім прэм'ерам Пэдра Санчэсам у Кіеве. Паводле яго, межы бакоў адпаведна лініі судакрананьня на 24 лютага 2022 году — «гэта ня нашыя межы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG