Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз ухваліў пакет дапамогі Малдове ў рамках яе інтэграцыі


Прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду перад самітам Эўразьвяз—Малдова ў Кішынёве 1 чэрвеня 2023
Прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду перад самітам Эўразьвяз—Малдова ў Кішынёве 1 чэрвеня 2023

Дапамога Малдове будзе ажыцьцяўляцца па пяці прыярытэтных кірунках.

Эўрапейскі Зьвяз ухваліў пакет падтрымкі Малдовы ў рамках яе эўрапейскай інтэграцыі, які прафінансуюць праз мэханізм палітыкі добрасуседзтва, зь якой выключылі Беларусь пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.

«Малдова цьвёрда салідарная і абараняе эўрапейскія каштоўнасьці. Нягледзячы на велізарныя наступствы агрэсіўнай вайны Расеі для краіны, Малдова робіць вялікія крокі, каб прасунуцца ў сваю эўрапейскую будучыню. Сёньняшні пакет паказвае, што мы падтрымліваем Малдову і будзем працаваць над паскарэньнем яе эўрапейскай інтэграцыі і рэформаў. Будучыня Малдовы ў Эўразьвязе», — заявіла прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

Дапамога Малдове будзе ажыцьцяўляцца ў пяці прыярытэтных кірунках: садзейнічаньне эканамічнаму разьвіцьцю, падтрымка рэформаў, энэргетычная бясьпека, нацыянальная бясьпека і абарона Малдовы, а таксама супрацьдзеяньне замежнай дэзынфармацыі і падтрыманьне незалежных СМІ.

Малдова разам з Украінай атрымала эўрапейскую пэрспэктыву празь некалькі месяцаў пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.

Сёлета 19 красавіка Эўрапейскі парлямэнт на сваім пасяджэньні ўхваліў рэзалюцыю, у якой рэкамэндаваў да канца 2023 году пачаць з Малдовай перамовы аб яе далучэньні да Эўразьвязу.

«Уступленьне Рэспублікі Малдова ў Эўразьвяз было б геастратэгічнай інвэстыцыяй у адзіную і моцную Эўропу», — адзначалася ў рэзалюцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG