Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра ЗША перавысіў 3 беларускія рублі, але не дасягнуў гадавога максымуму


Даляры, ілюстрацыйнае фота
Даляры, ілюстрацыйнае фота

На пачатку таргоў беларускі рубель, які пахіснуўся разам з расейскім праз спробу мяцяжа ў Расеі, упаў у адносінах да даляра ЗША.

На адкрыцьці першых на гэтым тыдні таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы амэрыканская валюта перасягнула мяжу ў 3 рублі. Курс вырас да 3,0114 рубля (+0,75%). Аднак максымальны курс даляр меў 16 сакавіка — 3,3195 рубля.

Таргі эўра не праводзяцца. 21 чэрвеня валюта падаражэла да 3,2847 рубля (+0,38%; +0,0125), піша BPN.

Зьніжэньне курсу беларускага рубля да даляра можа быць зьвязана з аналягічным трэндам расейскага рубля, які адрэагаваў падзеньнем на спробу вайсковай смуты ў Расеі 23–24 чэрвеня.

Расейскі рубель сёньня абнавіў мінімум да амэрыканскага даляра з 2022 году на Маскоўскай біржы.

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за студзень–травень вырас на 6,8% (з 2,7364 да 2,9226 рубля).

Эўразійскі банк разьвіцьця: эканамічны рост Беларусі паскорыўся

У аглядзе ЭАБР 26 чэрвеня піша аб росьце беларускай эканомікі ў параўнаньні зь леташнім пэрыядам на 0,9%.

Паводле ацэнак банку, у траўні беларуская эканоміка вырасла прыкладна на 7% год да году. Цяпер банк прагназуе, што да канца 2023 ВУП Беларусі павялічыцца на 2,2%.

Характэрна, што цяпер у нацыянальнай эканоміцы няма відавочных аўтсайдэраў — растуць практычна ўсе сфэры дзейнасьці.

Раней у ЭАБР прагназавалі, што да канца году рост цэнаў у Беларусі можа паскорыцца. Базавы прагноз банку — 7,8% па выніках сьнежня 2023 — пакуль не мяняўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG