Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі сайт Reform.by атрымаў міжнародную прэмію Free Media Awards


Cкрыншот з сайта Reform.by
Cкрыншот з сайта Reform.by

Прэмія Free Media Awards заснаваная нарвэскім фондам Fritt Ord Foundation і нямецкім ZEIT-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius. Яна штогод прысуджаецца ўкраінскім, расейскім і беларускім журналістам і СМІ ў знак прызнаньня іх выбітнай журналісцкай дзейнасьці.

Сайт Reform.by разам з украінскімі журналістамі Сеўгіль Мусаевай і Юрыем Нікалавым, а таксама рэдакцыямі OC Media (Грузія) і «Важныя гісторыі» (Расея) атрымала прэмію Free Media Awards.

Выданьне Reform.by стала ляўрэатам прэміі за «асьвятленьне сытуацыі ў Беларусі ў асабліва складаных умовах».

«У 2021 годзе Reform.by быў заблякаваны Міністэрствам інфармацыі, як і ўсе незалежныя беларускія СМІ, а сталая рэдакцыя была вымушаная выехаць з краіны. Нягледзячы на гэта, Reform.by падтрымлівае сувязь са сваімі крыніцамі ў Беларусі і працягвае працаваць у вельмі рызыкоўных умовах. Апроч зьмястоўных інтэрвію, глыбокіх камэнтароў і разнастайнасьці думак, плятформа не ў апошнюю чаргу вылучаецца сваімі журналісцкімі расьсьледаваньнямі.

Падчас сытуацыі 2021 году на мяжы зь Літвой і Польшчай, справакаванай беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам, Reform.by удалося высьветліць, адкуль менавіта прыбылі ўцекачы і як да гэтага былі датычныя беларускія структуры. Адзін з важных укладаў Reform.by ня толькі асьвятленьне навін і журналісцкія расьсьледаваньні, але і прадастаўленьне плятформы для рэфлексіі аб разьвіцьці беларускага грамадзтва пасьля пратэстаў 2020 году. Выдатны прыклад гэтаму — праект „Пятая рэспубліка“, куратарка якога Вольга Шпарага», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Прэмію Free Media Awards заснаваў нарвэскі фонд Fritt Ord Foundation і нямецкі ZEIT-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius. Яна штогод прысуджаецца ўкраінскім, расейскім і беларускім журналістам і СМІ ў знак прызнаньня іх выдатнай журналісцкай дзейнасьці і заклікана ўзмацніць незалежнае асьвятленьне падзей ва Ўсходняй Эўропе.

Цырымонія ўручэньня прэміі адбудзецца ў Гамбургу 14 верасьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG