Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве на беразе Віслы 9 ліпеня пройдзе бясплатны беларускі Huchna Fest


Альгерд Бахарэвіч стане галоўным госьцем літаратурнай сцэны новага фэстывалю
Альгерд Бахарэвіч стане галоўным госьцем літаратурнай сцэны новага фэстывалю

Хэдлайнэры музычнай сцэны — Super Besse, літаратурнай — пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч.

Free Belarus Center арганізоўвае Huchna Fest трэці год запар. Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну фэстываль з часткай каманды FBC пераехаў у Варшаву з Кіева.

«Huchna Fest аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасьць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. Мы запрашаем беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасьцей Варшавы больш даведацца пра нашу Беларусь — сучасную, эўрапейскую і дэмакратычную», — адзначаюць арганізатары.

Сёлета оўпэн-эйр стаў больш маштабным. Да музычнай сцэны, арт-маркету і пляцоўкі сацыяльных актыўнасьцяў дадалася літаратурная сцэна і кніжны стэнд выдавецтва «Янушкевіч».

Галоўны хэдлайнэр музычнай сцэны — Super Besse, а літаратурнай — Альгерд Бахарэвіч.

Фэстываль пройдзе 9 ліпеня на беразе Віслы, каля варшаўскага Музэя сучаснага мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22). Поўная праграма фэстывалю і сьпіс усіх удзельнікаў зьявяцца неўзабаве.

Ахвотных запісацца ў арт-маркет заклікаюць запоўніць анкету па спасылцы.

Удзел у арт-маркеце бясплатны, аднак арганізатары просяць накіраваць ня менш як 10% з продажу на дабрачынную дапамогу сваім партнэрам з рэабілітацыйнага цэнтру для вайскоўцаў «Ланка». Ён заснаваны беларусамі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG