Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцдакладчык ААН: Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагоршылася на фоне вайны Расеі супраць Украіны


Анаіс Марэн
Анаіс Марэн

Пакуль зьявілася толькі рэзюмэ дакумэнту, але ў ім ужо несуцяшальная характарыстыка падзей у Беларусі.

Улады ў Беларусі ўзмацнілі абмежаваньне свабоды думак і іх выказваньня «ў дачыненьні публічных антываенных акцый і супрацьдзеяньня ўзброенаму нападу Расеі на Ўкраіну», гаворыцца ў рэзюмэ дакумэнту, падрыхтаванага спэцыяльнай дакладчыцай ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, піша BPN.

Рада правоў чалавека ААН разгледзіць яе даклад 5 ліпеня ў рамках 53-й сэсіі ў Жэнэве. Сэсія пройдзе з 19 чэрвеня па 14 ліпеня.

У рэзюмэ адзначана, што даклад ахоплівае пэрыяд з 1 красавіка 2022 году да 31 сакавіка 2023-га. У ім «прадстаўлены аналіз заканадаўчых зьменаў з пункту гледжаньня іх адпаведнасьці міжнародным нормам і стандартам у галіне правоў чалавека, абавязковым для Беларусі».

Акрамя таго, у дакумэнце згаданыя «выпадкі парушэньняў правоў чалавека, уключаючы адвольныя арышты і затрыманьні на палітычна матываваных падставах, катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў дзяржаўных установах, пашырэньне [практыкі] і прымяненьне сьмяротнага пакараньня», факты абмежаваньня рэалізацыі «правоў на свабоду перакананьняў і іх свабоднае выказваньне, свабоду мірных сходаў і асацыяцый, удзелу ў працэсе прыняцьця рашэньняў, а таксама права браць удзел у дзяржаўных справах Беларусі».

У дакладзе гаворыцца пра рост колькасьці і суровасьці «рэпрэсій і запалохваньня ў дачыненьні да некаторых асоб і груп, якія выказваюць нязгоду» з уладамі. У ім таксама зьмяшчаюцца рэкамэндацыі для ліквідацыі сытуацыі са звужэньнем «грамадзянскай прасторы», перасьледам праваабаронцаў, адвакатаў, журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці, палітычнай апазыцыі, навукоўцаў, студэнтаў ды іншых.

«Спэцыяльны дакладчык прыходзіць да высновы, што сытуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвала пагаршацца», — гаворыцца ў рэзюмэ.

Поўны тэкст дакладу пакуль не апублікаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG