Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні працэдуру імпічмэнту прэзыдэнта з ініцыятывы грамадзянаў


Пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу, Менск, 11 лютага 2021 году.
Пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу, Менск, 11 лютага 2021 году.

Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект «Аб зьмене законаў». Апроч іншага, зацьверджаная працэдура адхіленьня ад улады прэзыдэнта з ініцыятывы грамадзянаў.

Пра гэта паведамляе партал «Зеркало».

Паводле законапраекту, грамадзяне могуць уносіць прапановы Ўсебеларускаму народнаму сходу (УНС), у тым ліку і аб вылучэньні абвінавачаньня прэзыдэнту і зьняцьці яго з пасады.

Паводле новай Канстытуцыі менавіта УНС, а не парлямэнт, мае права вызваліць кіраўніка дзяржавы ад пасады. Гэта можа адбыцца «ў выпадку сыстэматычнага або грубага парушэньня прэзыдэнтам Канстытуцыі або ўчыненьня дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства».

Для гэтага адпаведную ініцыятыву павінны вынесьці на УНС або дэпутаты парлямэнту (ня менш за траціну ад поўнага складу), або грамадзяне, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасьці прынамсі 150 тысяч чалавек.

На збор подпісаў законапраект адводзіць адзін месяц.

Калі ініцыятыва дойдзе да УНС, сход павінен яе разгледзець, але гэта не абавязкова скончыцца імпічмэнтам. Паводле новай Канстытуцыі УНС павінен арганізаваць расьсьледаваньне абвінавачаньняў у дачыненьні да прэзыдэнта, калі той падазраецца ў злачынстве, і атрымаць заключэньне Канстытуцыйнага суду аб тым, ці ўчыніў ён парушэньне Канстытуцыі. Нарэшце, пытаньне павінна быць вынесена на галасаваньне, на якім рашэньне прымаецца большасьцю. На гэта даецца два месяцы — калі за гэты тэрмін УНС не прыняў рашэньня, то абвінавачаньні адхіляюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG