Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэзыдэнта Кіргізстану Бакіева завочна асудзілі на 10 гадоў па справе аб карупцыі. Ён хаваецца ў Беларусі


Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Курманбек Бакіеў у Менску, 6 жніўня 2019
Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Курманбек Бакіеў у Менску, 6 жніўня 2019

Былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева прыгаварылі да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў карупцыі на залатарудным радовішчы Кумтор, паведамілі расейскаму агенцтву «Интерфакс» у прэс-службе Першамайскага раённага суду Бішкеку.

Цяперашні прысуд Бакіеву таксама прадугледжвае канфіскацыю маёмасьці і пазбаўленьне права займаць дзяржаўныя пасады тры гады, паведамілі ў судзе.

На радзіме Бакіева абвінавацілі ў цэлым шэрагу злачынстваў і цяпер ён агулам асуджаны ўжо да 30 гадоў зьняволеньня шляхам частковага складаньня пакараньняў па розных абвінавачаньнях.

Курманбек Бакіеў быў прэзыдэнтам Кіргізстану з 2005 па 2010 год. Ён прыйшоў да ўлады на хвалі «Цюльпанавай рэвалюцыі» супраць ураду Аскара Акаева, аднак падчас новай рэвалюцыі 7-15 красавіка 2010 году, калі загінулі 87 чалавек, яго зрынула апазыцыя.

Бакіеў пасьля красавіцкіх падзей уцёк з Кіргізстану. Цяпер ён разам з сям'ёй жыве ў Беларусі, дзе атрымаў грамадзянства. У 2015 годзе ён пабудаваў дом у Менску, які ў 2019 падарыў дачцэ.

Улады Кіргізстану беспасьпяхова патрабуюць яго выдачы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG